Рэзідэнцыі і даследчыцкія праграмы ў Токіа ад Tokyo Arts and Space | #Японія → Tokyo Arts and Space…

Рэзідэнцыі і даследчыцкія праграмы ў Токіа ад Tokyo Arts and Space | #Японія

→ Tokyo Arts and Space (TOKAS) — мастацкі інстытут фонда гісторыі і культуры (Tokyo Metropolitan Foundation for History and Culture), які працуе з 2001 года і падтрымлівае маладых творцаў і даследчыкаў/-ц з усяго свету.

У 2026 годзе TOKAS прапануе тры праграмы для міжнародных удзельнікаў і ўдзельніц:

1⃣ International Creator Residency Program
Калі: 3 месяцы ў адзін з трох перыядаў: май-ліпень 2026, верасень-лістапад 2026, студзень-сакавік 2027.
Для каго: #творцы з мін. 5-гадовым досведам у візуальным мастацтве, #дызайн, #архітэктура або #кіно.
Прапануецца:
– Пералёт у Токіо і назад
– Пражыванне ў асобным нумары
– Агульная прастора для працы
– Стыпендыя 4,200 JPY/дзень (~25 EUR/дзень)
– Дадаткова 300,000 JPY (~1,800 EUR) на творчы праект
– Публічная прэзентацыя вынікаў у TOKAS Hongo або OPEN STUDIO.

2⃣ Curator Residency Program
Калі: 1-3 месяцы ў адзін з трох перыядаў: май-ліпень 2026, верасень-лістапад 2026, студзень-сакавік 2027.
Для каго: #куратары/-кі, #крытыкі і #даследчыкі/-цы культуры з мін. 3-гадовым досведам.
Прапануецца:
– Пералёт у Токіо і назад
– Пражыванне ў асобным нумары
– Грант на даследаванне 100,000 JPY (~600 EUR)
– Удзел у публічных мерапрыемствах
– Ментарскія сустрэчы з маладымі японскімі творцамі.

3⃣ Research Residency Program
Калі: 6-12 тыдняў у адзін з трох перыядаў: май-ліпень 2026, верасень-лістапад 2026, студзень-сакавік 2027.
Для каго: #творцы і #даследчыкі/-цы ў візуальнае мастацтва, #архітэктура, #дызайн, #кіно, #музыка, гукавы і перфарматыўны арт, куратарства.
Прапануецца (без фінансавай падтрымкі):
– Пражыванне ў асобным нумары
– Удзел у выніковай прэзентацыі (па жаданні).

Ддл: 25 чэрвеня, 18:00 (JST).
Даведацца больш

***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram: @sekktor+@sekktor_chat.
Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.