IFAE cтварае Беларускі Універсітэт Залатога Веку ў #Польшча→ Міжнародны фонд развіцця адукацыі даро…

IFAE cтварае Беларускі Універсітэт Залатога Веку ў #Польшча

→ Міжнародны фонд развіцця адукацыі дарослых (IFAE) запрашае беларусаў і беларусак далучыцца да стварэння адукацыйных пляцовак для сталых людзей у Польшчы.


Гэта прастора, дзе можна вучыцца, дзяліцца досведам, знаёміцца, арганізоўваць падзеі:
– Пляцоўкі для сталых людзей у 2–3 гарадах Польшчы
– Сустрэчы і адукацыйныя заняткі
– Акадэмія сеньёраў-лідараў/-к у жніўні 2025.

Шукаюць:
– Людзей 55+, якія цяпер жывуць у Польшчы
– Тых, хто хоча ўдзельнічаць у адукацыйных і культурных праграмах
– Тых, хто гатовы стаць выкладчыкамі/-цамі, арганізатар(к)амі або валанцёр(к)амі.

Калі хочаце ўдзельнічаць, вучыць ці дапамагаць з арганізацыяй, запоўніце анкету да 1 чэрвеня.

***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram: @sekktor+@sekktor_chat.
Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.