Рэзідэнцыя і фестываль светлавога і аўдыявізуальнага мастацтва — RE-LIGHT HALLEN KALK 2025 | #Кёльн…

Рэзідэнцыя і фестываль светлавога і аўдыявізуальнага мастацтва — RE-LIGHT HALLEN KALK 2025 | #Кёльн, #Германія
​​
Калі: 15-21 верасня 2025.

→ RE-LIGHT HALLEN KALK — гэта штогадовы фестываль святла, гуку і медыяарта, які пераўтварае былую прамысловую пляцоўку Hallen Kalk у Кёльне ў інтэрактыўную прастору мастацкага даследавання.
У 2025 годзе фестываль пройдзе пад тэмай Transformation & Reuse і запрашае #мастакі/-чкі і творчыя каманды стварыць сайт-спецыфічныя працы, што выкарыстоўваюць тэхналагічныя адходы.

Удзельнікі/-цы будуць працаваць непасрэдна на месцы падчас фестывальнага тыдня, ператвараючы Hallen Kalk у адкрытую лабараторыю.
Прапануецца:
– Ганарар і падтрымка вытворчасці
– Магчымасць частковага пакрыцця дарожных выдаткаў
– Доступ да вялікага набору тэхнікі, што ўжо была ў выкарыстанні (спіс на сайце)
– Арганізацыйная і тэхнічная падтрымка
– Майстэрні і прастора для працы на працягу фестывалю
– Удзел у адукацыйнай праграме (варкшопы, размовы).

Ддл: 20 чэрвеня.
Даведацца больш

***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram:
@sekktor+@sekktor_chat.
Бяспечныя медыя:
sekktor.online | Instagram | Facebook.