
Для каго: грамадскія #актывісты/-кі з краін Усходняга партнёрства (#Беларусь, #Украіна, #Грузія, #Арменія, #Азербайджан, #Малдова), якія маюць досвед удзелу ў сацыяльных, медыйных, адукацыйных ці грамадзянскіх ініцыятывах; працуюць з лакальнымі супольнасцямі, інавацыямі або civic tech; маюць ідэю карыснага, рэалістычнага праекта і раней не ўдзельнічалі ў праграме.
Калі: верасень 2025 – люты 2026 (6 месяцаў).
EU EaP Civil Society Fellowship — праграма для тых, хто хоча рэалізаваць уласны праект на карысць супольнасці. У 2025 годзе дадатковыя балы атрымаюць заяўкі, што накіраваныя на супрацьдзеянне дэзінфармацыі (асвета, медыяпісьменнасць, тэхнічныя рашэнні і г.д.).
Два кірункі:
– Community Engagement (палітыкі, адвакацыя, маніторынг, уключэнне супольнасцяў)
– Civic Digital (адкрытыя дадзеныя, е-сэрвісы, празрыстасць, digital-рашэнні)
Прапануецца:
– Фінансаванне да 5000 EUR на рэалізацыю праекта
– Ментарская і арганізацыйная падтрымка
– Доступ да міжнароднай супольнасці і навучальных мерапрыемстваў
– Магчымасць публікацыі і прэзентацыі праекта.
***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram: @sekktor+@sekktor_chat.