Дзве рэзідэнцыі для творцаў у розных напрамках1⃣ La Fabrique des Arts 2025–2026 | #Парыж, #Фр…

Дзве рэзідэнцыі для творцаў у розных напрамках

1⃣ La Fabrique des Arts 2025–2026 | #Парыж, #Францыя

Для каго: #мастакі/-чкі, #даследчыкі/-цы ў напрамках: візуальнае мастацтва, рамёствы, #дызайн, #музыка, #кіно, #літаратура.
Калі: верасень 2025 – ліпень 2026 (перыяды на выбар 3, 6 або 10 месяцаў).

La Fabrique des Arts — #рэзідэнцыя ад Fondation Fiminco, якая прапануе прастору для даследаванняў, стварэння і прафесійнага развіцця.
Прапануецца:
– Жыллё і студыя на тэрыторыі мастацкага кластара FAST
– Пакрыццё выдаткаў на дарогу (да 300 EUR у межах Еўропы / да 800 EUR за межамі)
– Грант на вытворчасць (1250–5000 EUR у залежнасці ад працягласці)
– Доступ да прафесійных майстэрняў: друк, кераміка, 3D, фатаграфія, будаўніцтва, тэкстыль і інш.
– Падтрымка праекта і магчымасць публічных прэзентацый
– Курсы французскага для жадаючых.

Ддл: 11 траўня.
Даведацца больш


2⃣ VARES Architecture Residency: Material Purgatory | #Валга, #Эстонія

Для каго: #даследчыкі/-цы, #архітэктары/-кі, #творцы, зацікаўленыя ў пераасэнсаванні матэрыялаў і практыках устойлівага дызайну.
Калі: 7 ліпеня – 24 жніўня 2025.

VARES — #рэзідэнцыя пра прастору і матэрыялы, якая ў рамках праекта “Material Purgatory: Life after demolition” даследуе паўторнае выкарыстанне будматэрыялаў.
Прапануецца:
– Стыпендыя, бюджэт на вытворчасць і падтрымка на дарогу
– Жыллё ў гістарычным будынку ў Валге
– Доступ да мясцовых рэсурсаў і майстэрняў
– Публічнае прадстаўленне праекта падчас фінальнага мерапрыемства 22–24 жніўня.

Ддл: 12 траўня.
Даведацца больш

***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram:
@sekktor+@sekktor_chat.
Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.