EJAF x MIT запрашаюць на серыю бясплатных сустрэч, дзе пра ВІЧ расказваюць праз кіно, спектакль і ж…

EJAF x MIT запрашаюць на серыю бясплатных сустрэч, дзе пра ВІЧ расказваюць праз кіно, спектакль і жывыя размовы | #Варшава, #Польшча

Праграма:

4 траўня, 18:00 — Кінапаказ з абмеркаваннем
Мастацкі шматсерыяльны фільм беларускага рэжысёра з кадрамі Мінска 2000-х — сацыяльная карціна з ноткамі настальгіі.
Паказ і абмеркаванне правядзе Таццяна Макаравіч. Кожнаму ўдзельніку/-цы будзе прапанавана “роля” для паглыблення ў гісторыю і аналізу трыгерных момантаў.

18 траўня, 18:00 — STATUS
Прэм’ера дакументальнага спектакля Тутэйшага тэатра. Спектакль складзены з асабістых гісторый людзей, якія распавядуць пра свае пачуцці, погляды, праблемы і радасці. Чым жывуць людзі са статусам? Пра што мараць? Як да іх ставяцца ў грамадстве?

21 траўня, 19:00 — Лекцыя “Sex, drugs, rock’n’roll: праўда і міфы пра ВІЧ” (16+)
На лекцыі Таццяна Макаравіч разбурыць стэрэатыпы пра ВІЧ, раскажа, як змянялася стаўленне да людзей са статусам на прыкладзе вядомых асобаў (Кіт Харынг, Фрэдзі Мерк’юры і іншыя), і чаму ВІЧ — гэта кантралюемае захворванне, а не “чума XX стагоддзя”.

Уваход вольны, патрэбна толькі рэгістрацыя.
Зарэгістравацца праз дырэкт МІТ або гугл-форму

***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram:
@sekktor+@sekktor_chat.
Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.