Два конкурсы — на выставу пра партрэты і на фестываль аўдыявізуальнага мастацтва1⃣ Конкурс на…

Два конкурсы — на выставу пра партрэты і на фестываль аўдыявізуальнага мастацтва

1⃣ Конкурс на ўдзел у выставе — Selfie / Portrait | Музей фотакапіравання | #Германія

Для каго: #мастакі/-чкі, #фатографы/-ні, #дызайнеры/-кі і ўсе, хто працуе са сканерным мастацтвам (copyart).

Музей фотакапіравання (M.F.F.) шукае працы на тэму “партрэт”, створаныя з дапамогай сканара або ў тэхніцы copyart. Магчымыя падыходы — сэлфі, партрэты іншых, абстракцыя, даследаванне ідэнтычнасці праз эксперымент.
Прапануецца:
– Удзел у выставе, прысвечанай 40-годдзю музея.

Ддл: 10 траўня.
Даведацца больш


2⃣ Конкурс на ўдзел у фестывалю — The Structure of Time | Kinomural 2025 | #Вроцлаў, #Польшча

Для каго: #мастакі/-чкі, #рэжысёры/-кі, якія працуюць з відэа і гукам.
Калі: праект Kinomural адбудзецца 19–20 верасня 2025.

Kinomural 2025 запрашае дасылаць аўдыявізуальная працы на тэму “Структура часу”. Што такое час: гісторыя, успрыманне, бясконцасць? Прапануецца паказаць свае развагі ў форме абстракцыі або незвычайнага наратыву.
Прапануецца:
– Паказ працы на вялікіх сцянах жылых будынкаў у Вроцлаве
– Удзел у конкурснай праграме і прэміі 3000 PLN брута для трох пераможцаў.

Ддл: 31 траўня 2025.
Даведацца больш

***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram:
@sekktor+@sekktor_chat.
Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.