На #станцыяІнстытутКультуры — RESHAPE, міжнародны даследчы праект і прастора для эксперыментаў, яка…

На #станцыяІнстытутКультурыRESHAPE, міжнародны даследчы праект і прастора для эксперыментаў, якая аб’яднала культурных практыкаў з Еўропы і Паўднёвага Міжземнамор’я.

Праект з’явіўся дзякуючы Creative Europe і працягваўся з верасня 2018 да сакавіка 2021. Цягам гэтага часу, ўдзельнікі і ўдзельніцы праекта разам распрацоўвалі новыя мадэлі супрацоўніцтва, фінансавання і кіравання ў сферы сучаснага мастацтва.

RESHAPE цікавы тым, што нарадзіўся ў адказ на структурныя крызісы ў культурным полі — калі звыклыя інстытуцыі і рынкі ўжо не адпавядаюць таму, як жыве і працуе мастацтва сёння. Праект стаў платформай для калектыўнага ўяўлення, дзе замест рэформ «зверху» прапаноўваюцца сцэнары перамен ад саміх творцаў.

Хоць праграма афіцыйна завяршылася, RESHAPE працягвае жыць як адкрытая бібліятэка інструментаў, ідэй і прыкладаў, карысных усім, хто працуе ў культуры, з супольнасцямі і імкнецца да грамадскіх перамен.
На сайце RESHAPE можна:
– Натрапіць на прататыпы для перазапуску працы ў калектыве або сетцы
– Знайсці гатовыя інструменты для працы з супольнасцямі
– Пабачыць, як іншыя ініцыятывы спраўляюцца з крызісамі і выбудоўваюць новыя мадэлі (су-)працы.

А калі вы самі працуеце з эксперыментальнымі падыходамі ў культуры, далучыцца да дырэкторыі RESHAPE можна ў любы момант або адшукаць іншых, з кім хочацца працаваць разам.

***
Калі вы ведаеце класныя прыклады арганізацый, суперадкрытых для партнёрстваў і працы, апроч іншага, з нашым кантэкстам, альбо хочаце пра пэўныя інстытуцыі даведацца больш, пішыце нам у каментары ці @sekktor_admin

***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram:
@sekktor+@sekktor_chat.
Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.