Прыём заявак на ўдзел у World Forum for Democracy 2025 | #Страсбург, #Францыя Для каго: арганізацыі…

Прыём заявак на ўдзел у World Forum for Democracy 2025 | #Страсбург, #Францыя

Для каго: арганізацыі і ініцыятывы з усяго свету (грамадскія, культурныя, медыйныя, адукацыйныя, тэхналагічныя), што развіваюць #дэмакратыя.
Калі: 5–7 лістапада 2025.

Глабальны форум ад Савета Еўропы збірае палітыкаў, прадстаўнікоў/-ц грамадзянскай супольнасці, мастакоў/-чак, журналістаў/-к і даследчыкаў/-ц, каб разам шукаць рашэнні для аднаўлення даверу, удзелу і плюралізму ў дэмакратычных сістэмах. Тэма 2025 “Democracy at risk: how can we revive it?”
Шукаюць ініцыятывы, што:
– Змагаюцца з няроўнасцю і недаверам да дэмакратыі
– Пашыраюць доступ да культуры, свабоду выказвання, мастацкую свабоду
– Прапануюць інструменты супраць дэзынфармацыі, deep fakes і маніпуляцыі
– Падтрымліваюць моладзь, меншасці і выключаныя групы
– Выкарыстоўваюць ШІ для адкрытага і інфармаванага грамадскага дыялогу.

Прапануецца:
– Магчымасць прэзентаваць сваю ініцыятыву падчас сесій Time for Ideas (10 хвілін на публічную прэзентацыю + дыскусія)
– Удзел у фінальным галасаванні за пераможцу Democracy Innovation Award
– Арганізатары могуць пакрыць кошт паездкі і пражывання.

Ддл: 17 траўня.
Даведацца больш

***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram:
@sekktor+@sekktor_chat.
Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.