Рэзідэнцыі і стыпендыі ад Oak Spring Garden Foundation | #ЗШАOak Spring Garden Foundation (Вірджыні…

Рэзідэнцыі і стыпендыі ад Oak Spring Garden Foundation | #ЗША

Oak Spring Garden Foundation (Вірджынія, ЗША) прапануе некалькі адкрытых праграм з пражываннем, стыпендыяй і індывідуальнай падтрымкай. Гэта спакойнае месца для тых, хто хоча паглыбіцца ў працу над уласнымі праектамі, што пераасэнсоўваюць сувязь чалавека з прыродай.​


Стыпендыі (#грант 10 000 USD + 2–5 тыдняў пражывання):

– Eliza Moore Fellowship for Artistic Excellence — для выдатных пачынаючых #мастакі/-чкі, #пісьменнікі/-цы, #музыкі, #танцоры/-кі, чыя практыка звязаная з прыродай, садамі або ландшафтамі.

– Fellowship in Plant Science Research для пачынаючых навукоўцаў у галіне арганізменнай батанікі.​

– Fellowship in Plant Conservation Biology для пачынаючых #спецыялісты/-кі ў галіне аховы раслін і ландшафтаў.​

– Stacy Lloyd III Fellowship for Bibliographic Study для #даследчыкі/-цы, якія працуюць з гістарычнымі тэкстамі і бібліяграфіяй, звязанымі з раслінамі і садамі.​
Даведацца больш


Рэзідэнцыі (пражыванне, доступ да рэсурсаў OSGF і невялікі грант):
– Interdisciplinary Residency для #мастакі/-чкі, #пісменнікі/-цы, #навукоўцы, #эколагі/-ні, #даследчыкі/-цы. Прапануецца: 2-тыднёвыя (грант $800) або 5-тыднёвыя (грант $2,000) рэзідэнцыі, сумесныя абеды, доступ да бібліятэкі і ландшафту OSGF.

– Botanical Artist in Residence для #мастакі/-чкі з вопытам дакладнага адлюстравання раслін. Прапануецца: 3 тыдні пражывання, студыя, доступ да сада і бібліятэкі OSGF; грант 1000 USD і магчымасць продажу адной працы для калекцыі OSGF.

– Culinary Residency для #кухары і гастранамічныя спецыялісты/-кі. Прапануецца: 2 тыдні пражывання, доступ да кухні OSGF, супрацоўніцтва з шэф-кухарам; 1000 USD, кампенсацыя выдаткаў на прадукты.
Даведацца больш

Ддл для ўсіх: 31 траўня.​

***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram:
@sekktor+@sekktor_chat.
Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.