Art Camp Tangente 2025 — мастацкі летнік у вёсцы Гартаў | #Германія Для каго: маладыя (18-26 гадоў)…

Art Camp Tangente 2025 — мастацкі летнік у вёсцы Гартаў | #Германія

Для каго: маладыя (18-26 гадоў) #мастакі/-чкі ў галіне візуальнага мастацтва з #Беларусь, #Германія, #Сербія, #Украіна.
Калі: 4-19 жніўня.

Art Camp Tangente – гэта арт-рэзідэнцыя, якая спалучае моладзь з чатырох краін дзеля нэтворкінгу і сумеснай працы над выставай. Тэма гэтага года: “The Fragility of Humankindness” — пра далікатнасць чалавечай спагадлівасці і сутнасць дабрыні ў свеце. Удзельнікі і ўдзельніцы жывуць разам, працуюць над уласнымі і калектыўнымі працамі, абменьваюцца вопытам і бяруць удзел у фінальнай групавой выставе. Фармат падобны да летнікаў і таксама дае магчымасць адпачыць.

Прапануецца:
– Пражыванне, харчаванне, супольная праца ў студыі
– Дапамога з візай і кампенсацыя праезду
– Магчымасць атрымання падтрымкі на вытворчасць работ
– Аrtist-talks і мажлівасць пазнаёміцца з мясцовымі маста(ч)камі
– Удзел у групавой выставе ў межах двухдзённага арт-фестывалю.

Удзел платны (50 EUR) толькі для адабраных удзельнікаў/-ц.

Ддл: 30 красавіка, 23:59 (СET).
Даведацца больш

***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram:
@sekktor+@sekktor_chat.
Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.