Рэзідэнцыя на поўдні Францыі — Summer Residency 2025 | #Францыя Для каго: візуальныя #мастакі/-чкі,…

Рэзідэнцыя на поўдні Францыі — Summer Residency 2025 | #Францыя

Для каго: візуальныя #мастакі/-чкі, якія працуюць у галіне #жывапіс, графікі, #ілюстрацыя, #фатаграфія, #скульптура, тэкстылю, папяровага і керамічнага мастацтва.
Калі: жнівень 2025.

Summer Residency — 2-тыднёвая рэзідэнцыя для 50 візуальных мастакоў і мастачак. Праграма прадугледжвае творчае паглыбленне, наведванне знакавых арт-інстытуцый (Musée Picasso, Fondation Maeght, Musée Matisse і інш.), культурны абмен і магчымасці для будучага супрацоўніцтва.
Прапануецца:
– Пражыванне, харчаванне і пакрыццё ўсіх праграмных выдаткаў (у тым ліку кошт візы)
– Групавая выстава ў партнёрскай галерэі
– Друкаваны каталог з працамі ўдзельнікаў/-ц
– Магчымасць супрацоўніцтва з 50+ галерэямі і куратар(к)амі.

Ддл: 30 красавіка.
Даведацца больш

***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram:
@sekktor+@sekktor_chat.
Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.