Сённяшняя #станцыяІнстытутКультуры NDPC — Northern Dimension Partnership on Culture — міжнародная п…

Сённяшняя #станцыяІнстытутКультуры NDPC — Northern Dimension Partnership on Culture — міжнародная платформа, якая аб’ядноўвае краіны Паўночнай Еўропы дзеля падтрымкі культуры і крэатыўных індустрый. У яе склад уваходзяць Еўрапейская Камісія і профільныя міністэрствы 10 краін Паўночнай Еўропы (Данія, Эстонія, Фінляндыя, Германія, Ісландыя, Латвія, Літва, Нарвегія, Польшча, Швецыя); з 2024 года да іх далучылася Украіна ў статусе краіны-назіральніцы (Беларусь да 2022 года таксама мела такі статус).

NDPC выступае пляцоўкай для абмену ведамі і досведам паміж прафесіянал(к)амі культуры і падтрымлівае дыялог і партнёрствы па-за нацыянальнымі межамі. Штаб-кватэра знаходзіцца ў Рызе, самі праекты з удзелам больш за 60 партнёраў рэалізуюцца па ўсёй Еўропе.

Культурніцкія ініцыятывы і творцы, якія знаходзяцца па-за межамі Паўночна-Балтыйскага рэгіёна, могуць усе адно карыстацца праграмамі NDPC, у першую чаргу, праз партнёрствы і супольныя праекты з арганізацыямі з краін-удзельніц. Акрамя таго, NDPC рэгулярна ладзіць адкрытыя канферэнцыі, форумы, трэнінгі і публікуе на сваім сайце вынікі даследаванняў, даведнікі і гайды, якімі можа скарыстацца любы ахвотны для сваёй працы.

***
Калі вы ведаеце класныя прыклады арганізацый, суперадкрытых для партнёрстваў і працы, апроч іншага, з нашым кантэкстам, альбо хочаце пра пэўныя інстытуцыі даведацца больш, пішыце нам у каментары ці @sekktor_admin

***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram:
@sekktor+@sekktor_chat.
Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.