
Для каго: #мастакі/-чкі, медыцынскія спецыялісты/-кі, крэатыўныя прадпрымальнікі/-цы, #студэнты/-кі, сацыяльныя #лідары/-кі і ўсе, хто хоча даследаваць, як мастацтва можа спрыяць здароўю і новай эканоміцы дабрабыту.
Калі: 26–28 траўня.
AWAKE — гэта 48-гадзінны анлайн-хакатон, які прапануе ўдзельнік(ц)ам магчымасць развіць і пратэставаць ідэі на скрыжаванні культуры, мастацтва, аховы здароўя і сацыяльных ініцыятыў.
Асаблівасці:
– Можна далучацца з гатовай ідэяй або без: у ходзе варкшопа 20 траўня адбудзецца фарміраванне каманд
– Доступ да міжнародных ментар(к)аў і інкубатараў
– Міжсектаральнае супрацоўніцтва з магчымасцю стварыць сапраўдны праект на еўрапейскім узроўні
– Падтрымка для стартапаў і сацыяльных ініцыятываў
– Прызавы фонд для лепшых ідэй.
***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram: @sekktor+@sekktor_chat.