Дзве магчымасці, звязаныя з тэмамі міграцыі і клімату, ад Strefa WolnoSłowa, #Варшава, #Польшча1&#x…

Дзве магчымасці, звязаныя з тэмамі міграцыі і клімату, ад Strefa WolnoSłowa, #Варшава, #Польшча

1⃣ Конкурс праектаў “Courage, Freedom, Imagination”

Для каго: #мастакі/-чкі-мігранты або творчыя групы.
Калі: рэалізацыя праектаў у траўні 2025.

Strefa WolnoSłowa запрашае прапанаваць community-based праекты, якія даследуюць паняцце Imagination у кантэксце кліматычнай катастрофы і глабальных падзей. Праекты павінны ўключаць мінімум 4 сустрэчы з удзелам мясцовай міжкультурнай супольнасці і мець частку, адкрытую для шырокай публікі.
Прапануецца:
– Ганарар 5000 PLN брута на праект
– Памяшканне для працы / рэпетыцый / варкшопаў
– Куратарская, прамацыйная і тэхнічная падтрымка.

Ддл: 13 красавіка.
Даведацца больш


2⃣ Варкшоп “Beyond Panic? Climate migration and other contemporary (in)justices”

Для каго: #мастакі/-чкі, #актывісты/-кі, #даследчыкі/-цы, #журналісты/-кі.
Калі: 25–27 траўня 2025, 14:00–18:00.
Дзе: Zachęta – Нацыянальная галерэя мастацтва.
Мова: ангельская.

Варкшоп прысвечаны пераасэнсаванню наратываў пра кліматычную міграцыю і звязаныя з ёй сацыяльныя праблемы: кліматычная (не)рухомасць і яе адлюстраванне ў СМІ, грамадскіх дыскурсах і мастацтве; разгляд крытычных падыходаў да наратываў пра кліматычную міграцыю (паніка vs справядлівасць).
Прапануецца:
– 3 дні інтэнсіўнай працы з калектывам Reimagining Mobilities
– Супольнае стварэнне новых падыходаў і наратываў
– Прастора для супрацоўніцтва паміж даследчык(ц)амі, маста(ч)камі, журналіст(к)амі, актывіст(к)амі.

Ддл: 27 красавіка.
Даведацца больш

***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram:
@sekktor+@sekktor_chat.
Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.