Аўт. крас 1st, 2025
*

Наш цягнік прыбывае на станцыю #ІнстытутКультуры для знаёмства з ifa (Institut für Auslandsbeziehungen) — адной з найстарэйшых і ўплывовых арганізацый, што прасоўвае міжкультурны дыялог і падтрымлівае незалежнае мастацтва, медыя і грамадзянскую актыўнасць у розных краінах. Беларусь і беларускія творцы ўваходзяць у фокус увагі арганізацыі.

ifa — гэта нямецкі інстытут з амаль 110-гадовай гісторыяй, які на пару з Гётэ-Інстытутам прадстаўляе Германію ў складзе сеткі EUNIC. Яго місія — ствараць умовы для свабоднага культурніцкага і палітычнага самавыяўлення праз даследаванні, адукацыйныя праграмы, адвакацыю і развіццё партнёрстваў.

Акрамя грантавых праграм, ifa з’яўляецца экспертнай пляцоўкай: публікуе аналітыку і даследаванні, праводзіць падкасты і серыі публікацый па пытаннях культурнай дыпламатыі і міжнароднай палітыкі.
Паслухаць і пачытаць:
– Cерыя падкастаў ifa “Die Kulturmittler:innen”
Даследаванні.

Беларусам і беларускім ініцыятывам ifa можа быць карысным як:
– Крыніца фінансавання для мастацкіх, даследчых і актывісцкіх праектаў
– Магчымасць удзелу ў міжнародных рэзідэнцыях і адукацыйных праграмах
– Партнёр для супольных ініцыятываў і далучэння да глабальных прафесійных сетак
– Пляцоўка, якая працуе з тэмамі свабоды выказвання, культурнай дыпламатыі і падтрымкі дэмакратыі.

ifa кіруе некалькімі ключавымі праграмамі, сярод якіх ёсць як адкрытыя конкурсы, так і рэгулярныя магчымасці на працягу года. Гартайце карткі з аглядам актуальных і будучых магчымасцяў!

***
Калі вы ведаеце класныя прыклады арганізацый, суперадкрытых для партнёрстваў і працы, апроч іншага, з нашым кантэкстам, альбо хочаце пра пэўныя інстытуцыі даведацца больш, пішыце нам у каментары ці @sekktor_admin

***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram:
@sekktor+@sekktor_chat.
Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.