Рэзідэнцыя і стыпендыя на паездку для перфарматыўных творцаў Ддл: 24 красавіка.1⃣ Рэзідэнцый…

Рэзідэнцыя і стыпендыя на паездку для перфарматыўных творцаў
Ддл: 24 красавіка.

1⃣ Рэзідэнцыйная праграма — Moving Identities 2025–2026, #Еўропа

Для каго: калектывы ад 2 чалавек, што працуюць у сферах #тэатр, #танец, #перформанс. Усе ўдзельнікі павінны жыць у адной з краін: #Данія, #Нарвегія, #Германія, #Бельгія, #Іспанія, #Латвія (незалежна ад грамадзянства) і мець дазвол на працу.
Калі: верасень 2025 — чэрвень 2026.

Падыходзяць як даследчыя, так і праектныя фарматы (не абавязкова ставіць спэктакль). Тэмы: разнастайнасць, інклюзія, сучасныя еўрапейскія ідэнтычнасці.
Прапануецца:
– 4000 EUR на чалавека + дзённыя кампенсацыі на харчаванне і дробныя выдаткі
– Пакрыццё дарожных выдаткаў, пражывання і страхоўкі
– Ментарская і стратэгічная падтрымка, нетворкінг, прома

Інфасесіі па краінах | Даты рэзідэнцый.
Даведацца больш


2⃣ Стыпендыя на паездку ў Германію для танцавальных трэнераў/-к — Travel Grant to Germany ад German Dance Association, #Германія

Для каго: #творцы, якія працуюць у танцавальнай адукацыі за межамі Германіі і хочуць прайсці працяглую навучальную праграму (некалькі дзён або тыдняў) у галіне танца, пасярэдніцтва ці аналізу руху.
Калі: навучанне павінна адбывацца ў перыяд 1 траўня 2025 – 31 ліпеня 2026.

Прапануецца:
– Да 1000 EUR (еўрапейцам) / да 1500 EUR (пазаеўрапейцам) на транспарт і пражыванне

Інфасесіі: 03 красавіка, 15:00 | 22 красавіка, 13:00 CEST (спасылкі на сайце).
Даведацца больш

***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram:
@sekktor+@sekktor_chat.
Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.