
У склад Reset! уваходзяць незалежныя медыя і культурніцкія арганізацыі: арт-пляцоўкі, рэдакцыі, фестывалі, радыё, кнігарні, даследчыя і адвакацыйныя ініцыятывы. Напрыклад, тут і Unsound (PL) — адзін з галоўных фестываляў эксперыментальнай музыкі, і De Structura (EE) — пан-еўрапейская ініцыятыва з Тарту, якая развівае патэнцыял маладых творцаў і будуе сувязі паміж мастацтвам і іншымі сектарамі (і абвесткі якой мы перыядычна посцім ад старту канала).
У суправаджальных матэрыялах Reset! — палітычныя прапановы і Атлас незалежнай культуры і медыя, дзе сабраныя кейсы і падрабязны агляд незалежных ініцыятыў.
Гартайце падрабязнасці ў картках!
***
Калі вы ведаеце класныя прыклады арганізацый, суперадкрытых для партнёрстваў і працы, апроч іншага, з нашым кантэкстам, альбо хочаце пра пэўныя інстытуцыі даведацца больш, пішыце нам у каментары ці @sekktor_admin
***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram: @sekktor+@sekktor_chat.