ЗША спынілі супрацу з ЕЗ па супрацьдзеянні кібератакам, сабатажу і дэзынфармацыі з боку Расеі
Пра гэта Reuters распавялі сямёра былых удзельнікаў рабочых груп па маніторынгу.
Па дадзеных агенцтва, у 2024 годзе па ініцыятыве адміністрацыі Джо Байдэна не менш за сем службаў на чале з Саветам нацыянальнай бяспекі (СНБ) пры Прэзідэнце пачалі працаваць з еўрапейскімі краінамі над выяўленнем расейскіх гібрыдных аперацый.
Аднак пасля інаўгурацыі Трампа, некалькі агенцтваў спынілі гэтую супрацу.
Праўда невядома, ці было гэта распараджэнне прэзідэнта ці самастойнае рашэнне спецслужбаў ЗША.
У лютым Мінюст ЗША распусціў групу ФБР па барацьбе з замежным уплывам і расфармаваў каманду, якая канфіскоўвала актывы расейскіх мільярдэраў.