
Для каго: юрыдычныя асобы з краін Creative Europe. Могуць падавацца індывідуальна або ў кансорцыуме.
Прапануецца: фінансаванне да 70-80% бюджэту (макс. сума не абмежаваная)
Распрацоўка і тэставанне інструментаў, мадэляў ці рашэнняў, якія павышаюць канкурэнтаздольнасць і ўстойлівасць крэатыўных сектараў (у т.л. аўдыёвізуальнага).
Падыходзяць праекты на стыку сектараў, скіраваныя на:
– Новыя формы творчасці праз эксперыменты і тэхналогіі
– Інструменты распаўсюду, манетызацыі, правоў і аўдыторый
– Выкарыстанне AI, blockchain, NFT, віртуальных светаў
– Экалагічную ўстойлівасць (Green Deal, New European Bauhaus).
Для праграм, што развіваюць навыкі прафесіяналаў/-к у кіно, серыялах, геймінгу, анімацыі і інш.
Падыходзяць праекты, што:
– Выкарыстоўваюць інавацыйныя і міждысцыплінарныя падыходы
– Ахопліваюць лічбавыя інструменты, аналітыку, IP, манетызацыю
– Прасоўваюць устойлівыя «зялёныя» практыкі
– Уключаюць MOOC, анлайн/гібрыдныя фарматы.
Умовы:
– Мін. 20% удзельнікаў — з краін з нізкай ёмістасцю вытворчасці
– Большасць удзельнікаў — з іншых краін, чым арганізатар
– Сертыфікат па выніках навучання.
***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram: @sekktor+@sekktor_chat.