Грант на супрацу паміж Швецыяй і Літвой — Sweden–Lithuania Cooperation Fund
Для каго: індывідуальныя ўдзельнікі/-цы, арганізацыі, ініцыятывы, установы і кампаніі, што базуюцца ў Літве або Швецыі. Грамадзянства не патрабуецца.
Гранты для ўмацавання двухбаковых сувязяў праз культурныя, сацыяльныя, адукацыйныя і медыяпраекты, з акцэнтам на моладзь, крэатыўнасць, сацыяльную згуртаванасць і стварэнне новых ініцыятыў.
1⃣Project Grants — #грант для праектаў да 1 года з выразнай перспектывай развіцця, што ствараюць новае супрацоўніцтва або сеткі; культурны і інтэлектуальны абмен, інавацыі, сацыяльная згуртаванасць, папулярызацыя моў і культуры, новыя партнёрствы. Прапануецца: да 5000 EUR (50 000 SEK). Суфінансаванне не патрабуецца.
2⃣Travel Grants — для падарожжаў да 5 дзён: сустрэчы з партнёрамі, удзел у канферэнцыях, даследаванні, распрацоўка супольных праектаў. Прапануецца: кампенсацыя транспартных і жыллёвых выдаткаў.
3⃣Media Grants — для артыкулаў і матэрыялаў, што пашыраюць цікавасць да Літвы ў Швецыі і наадварот; падыходзіць для журналістаў/-к і рэдакцый, у т.л. фрылансераў/-к. Прапануецца: фіксаваная кампенсацыя на выдаткі.