
Для каго: #культменеджары/-кі, #куратары/-кі, лідары/-кі праектаў, якія хочуць узняць свае ініцыятывы на еўрапейскі ўзровень, атрымаць інструменты для працы з грантавымі праграмамі ЕС (Creative Europe, Erasmus+, Interreg, Erasmus for Young Entrepreneurs, CERV) і знайсці партнёраў.
Калі: 7–10 кастрычніка 2025.
Фармат:
– Фаза 1: Падача заяўкі з праектнай ідэяй і вызначанымі партнёрамі.
– Фаза 2: Анлайн-кансультацыі з эксперт(-к)амі, падрыхтоўка праекта да трэнінгу.
– Фаза 3: Ментарства ў Стамбуле — індывідуальныя і групавыя сесіі, праца над фінансавым планаваннем, нетворкінг і сустрэчы з культурнымі інстытуцыямі.
– Фаза 4: Дапрацоўка праекта, падрыхтоўка да падачы заяўкі і фінальная анлайн-сустрэча з ментар(-к)амі.
Эксперты/-кі:
– Marija Popović (Zmaja) — экспертка ў галіне правоў чалавека, сацыяльнай інклюзіі і моладзевых праграм.
– Giles Agis — культурны менеджар з Ліверпуля, дырэктар Brouhaha International.
– Toni Attard — заснавальнік Culture Venture, былы дырэктар Malta Arts Council.
–
***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram: @sekktor+@sekktor_chat.