
Для каго: студэнты/-кі з веданнем новыя медыя, лічбавыя медыя, крэатыўныя індустрыі, дызайн карыстальніцкага досведу і інш., якія хочуць атрымаць вопыт працы ў адной з вядучых платформаў для інтэрактыўнага дакументальнага мастацтва.
Калі: сярэдзіна красавіка 2025 – канец жніўня 2025, 3 дні на тыдзень.
Абавязкі:
– Даследаванне і падрыхтоўка праграмных матэрыялаў
– Кантакт з маста(-ч)камі і архівацыя матэрыялаў
– Удзел у арганізацыі анлайн- і афлайн-падзей
– Мантаж і ўстаноўка XR-праектаў (VR, AR, гульні)
– Стварэнне кантэнту для сацсетак.
Прапануецца:
– 180 EUR (за стажыроўку 3 дні на тыдзень)
– Магчымасць частковай дыстанцыйнай працы
– Аплата дарогі па Нідэрландах (пры пражыванні па-за Амстэрдамам)
– Падтрымака DocLab у правядзенні даследаванняў, якія адпавядаюць вашым прафесійным інтарэсам і адукацыі.
Для каго: #куратары/-кі і калектывы з досведам у сучасным мастацтве і/або архітэктуры, якія маюць 5+ гадоў працы з буйнымі мастацкімі падзеямі ў публічнай прасторы.
Абавязкі:
– Распрацоўка канцэпцыі вулічнай выставы з 10 манументальных прац з улікам урбаністычнага і гістарычнага кантэксту Бруге
– Куратарская праца з маста(-ч)камі і архітэктар(-к)амі, Фасілітацыя дыялогу паміж імі і мясцовымі супольнасцямі
– Удзел у фармаванні камунікацыйнай і адукацыйнай праграмы
– Праца з партнёрамі, гарадскімі ўладамі і спонсарамі
– Напісанне куратарскіх тэкстаў, падрыхтоўка каталога, удзел у стварэнні гіда па выставе (аўдыё/відэа-экскурсіі, мапы, інтэрактыўныя матэрыялы).
Прапануецца:
– Заробак па калектыўным пагадненні CLA 329.01 (scale B1b, у залежнасці ад стажу)
– Гнуткі графік, страхаванне, харчовыя ваўчары.
***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram: @sekktor+@sekktor_chat.