Стала вядома, што дэлегацыя М’янмы дамаўлялася ў Беларусі аб пастаўках зброіhttps://smarturl.click/k…

Стала вядома, што дэлегацыя М’янмы дамаўлялася ў Беларусі аб пастаўках зброі

https://smarturl.click/kjpjX

Як паведаміла выданьне Mizzima News Media, заснаванае ў 1998 годзе ў Індыі вэтэранамі дэмакратычнага паўстаньня ў М’янме ў 1988 годзе, у часе візыту ён правёў сустрэчы з афіцыйнымі асобамі і ўзяў удзел у бізнэс-форуме, які прайшоў у менскім «Прэзыдэнт-гатэлі».

«У часе візыту Мін Аунг Глайнг абмеркаваў пытаньні эканамічнага і гандлёвага супрацоўніцтва і бясьпекі, уключаючы пастаўкі зброі», — адзначаецца ў матэрыяле выданьня.

Журналісты нагадалі, што ў справаздачы прадэмакратычнага руху Justice for Myanmar за 2022 год Беларусь была адзначаная як адна з краін, якія пастаўляюць зброю ваеннаму рэжыму М’янмы.

На фота: Мін Аўнг Глайнг і Аляксандар Лукашэнка 7 сакавіка 2025 году