Дзве вакансіі ад ARSIF і Goethe-Institut1⃣ SMM-менеджар/-ка для культурніцкай ініцыятывы Art…

Дзве вакансіі ад ARSIF і Goethe-Institut

1⃣ SMM-менеджар/-ка для культурніцкай ініцыятывы Artistic Research and Social Innovation Foundation

Фармат: гнуткі графік, выдаленая праца.

Artistic Research and Social Innovation Foundation https://www.instagram.com/_arsif_/ займаецца правядзеннем мастацкіх лабараторый і падтрымкай творцаў.
Абавязкі:
– Распрацоўваць кантэнт-план і ствараць кантэнт, пісаць жывыя тэксты
– Працаваць з аўдыторыяй і збіраць супольнасць мастакоў/-чак.
Прапануецца: ганарар па дамоўленасці.

Падаць заяўку: напісаць @tycpyk з аповедам пра сябе, прыкладамі работ і пажаданым ганарарам.


2⃣ Каардынатар/-ка праекта для Беларусі ў рамках EU4Culture-II — #вакансія на поўную занятасць ад Goethe-Institut Georgien у #Грузія

Для каго: спецыялісты/-кі ў сферы культуры, кіравання праектамі і міжнароднага супрацоўніцтва з магістарскай ступенню ў галіне кіравання мастацтвам або сумежнай сферы; маюць 4+ гады досведу ў рэалізацыі праектаў, у тым ліку фінансаваных ЕС.
Калі: красавік 2025 – сакавік 2027 (з магчымасцю падаўжэння яшчэ на два гады).
Лакацыя: пераважна ў Грузіі, магчымы дыстанцыйны фармат (акрамя Беларусі).

Праект EU4Culture-II накіраваны на падтрымку беларускіх прадстаўнікоў/-ц грамадзянскай супольнасці ў сферы культуры і крэатыўных індустрый.
Абавязкі:
– Каардынацыя і рэалізацыя праектных актыўнасцяў
– Cупрацоўніцтва з камандай рэгіянальнага праекта, фінансавымі і камунікацыйнымі аддзеламі, а таксама іншымі каардынатар(-к)амі краін
– Фасілітацыя нетворкінгу і абмену ведамі паміж бенефіцыярамі, падтрымка іх інтэграцыі ў рэгіянальныя і міжнародныя культурныя сеткі.
– Развіццё і рэалізацыя нацыянальнай камунікацыйнай стратэгіі для павышэння бачнасці праекта
– Удзел у ацэнцы рызык і распрацоўцы механізмаў іх змякчэння
– Падтрымка грантавых працэсаў і кантроль фінансавых працэсаў.

Ддл: 25 сакавіка.
Даведацца больш

***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram:
@sekktor+@sekktor_chat.
Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.