Падборка актуальных праграм для жанчын-лідарак, актывістак і прафесіяналак Next Generation Women Le…

Падборка актуальных праграм для жанчын-лідарак, актывістак і прафесіяналак

Next Generation Women Leaders (NGWL) Europe — праграма для жанчын-лідарак ад McKinsey

Для каго: студэнткі бакалаўрыята, магістратуры, PhD або MBA (з заканчэннем навучання не пазней за 2026) АБО спецыялісткі з досведам працы да 8 гадоў, якія жывуць у/маюць моцныя сувязі з Еўропай.
Калі: 15-17 мая 2025 (анлайн) + афлайн сустрэчы ў чэрвені.

Прапануецца:
– Ментарства і нетворкінг з эксперт(-к)амі McKinsey і паспяховымі жанчынамі-лідаракамі
– Падрыхтоўка да сумоўя ў McKinsey (па жаданні).

Q&A сесіі: 7 сакавіка | 18 сакавіка.

Ддл: 26 сакавіка.
Даведацца больш


Mama Cash Resilience Fund — доўгатэрміновае фінансаванне для фемінісцкіх ініцыятыў

Для каго: самакіраваныя фемінісцкія арганізацыі і ініцыятывы, якія абараняюць правы жанчын, дзяўчат, транс- і інтэрсэкс-людзей у Амерыцы, Карыбскім рэгіёне, Еўропе, Цэнтральнай і Паўночнай Азіі.

Прапануецца:
#грант ад 5 000 да 50 000 EUR у год (сярэдні памер — 35 000 EUR)
– Гнуткае фінансаванне для ўстойлівага развіцця і росту — магчымасць фінансавання да 10 гадоў.

Ддл: 31 сакавіка.
Даведацца больш


FemMentored 5.0 — ментарская #праграма для жанчын у грамадскім сектары і сацыяльных ініцыятывах

Для каго: жанчыны, якія працуюць або валанцёраць у сферы сацыяльных пераменаў, у #НДА, фондах, кансалтынгу або карпарацыях з сацыяльнай місіяй
Калі: хутка адкрыецца рэгістрацыя на наступны набор.

Прапануецца:
– Індывідуальнае ментарства (1:1) на працягу 3 месяцаў і групавыя сустрэчы
– Карысныя інструменты і рэсурсы для прафесійнага развіцця.

Даведацца больш

***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram:
@sekktor+@sekktor_chat.
Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.