Рэзідэнцыя, стыпендыя і культурны абмен — тры магчымасці1⃣ La Becque Principal Residency Pro…

Рэзідэнцыя, стыпендыя і культурны абмен — тры магчымасці

1⃣ La Becque Principal Residency Programme 2026 — #рэзідэнцыя ў #Швейцарыя

Для каго: #мастакі/-чкі, #куратары/-кі і #даследчыкі/-цы розных дысцыплін, якія працуюць на скрыжаванні сучаснага мастацтва, перадавых тэхналогій і экалагічных даследаванняў.
Калі: тры месяцы ў 2026 (люты–снежань) + перыяд студзень-сакавік 2027.

Тэмы: сувязь прыроды, тэхналогій і экалогіі, канцэпцыі антрапацэну, дэкаланізацыя прыроды, мастацкае асэнсаванне навакольнага свету.
Прапануецца:
– Штомесячная стыпендыя 1500 CHF (~1600 EUR), пры ўдзеле калектыву – да 2500 CHF (~2625 EUR) на групу
– Кампенсацыя дарогі, жыллё, прастора для працы, доступ да студый (гуказапіс, 3D-друк, дрэваапрацоўка, кераміка)
– Дадатковыя 1000 CHF (~1050 EUR) у месяц на дзіцячы догляд (пры неабходнасці).

Ддл: 18 сакавіка.
Даведацца больш


2⃣ Стыпендыі для культурных журналістаў/-к ад Румынскага інстытута культуры (частка cеткі EUNIC, пра якую распавядалі ў гэтым пасце), #Румынія

Для каго: #журналісты/-кі, #даследчыкі/-цы, дакументалісты/-кі і #фатографы/-кі, якія пішуць пра культуру і хочуць працаваць з румынскім кантэкстам.
Калі: 1 месяц (травень – лістапад 2025).

Прапануецца:
#cтыпендыя 2500 EUR на жыццёвыя і працоўныя выдаткі
– Магчымасць правесці глыбокае даследаванне культурных працэсаў у Румыніі
– Падтрымка ад ICR у арганізацыі сустрэч і доступ да экспертаў у абранай галіне.

Ддл: 19 сакавіка.
Даведацца больш


3⃣ Shaping Crossroads: Peer-to-peer Exchange for African & European Artists — #праграма ў #Германія і Танзанія

Для каго: прадстаўнікі/-цы арганізацый, ініцыятыў або калектываў, якія працуюць у сферы мастацтва, культурнай вытворчасці або культурнай палітыкі ў Афрыцы ці Еўропе і займаюцца пытаннямі культурнай мабільнасці.
Фармат: анлайн-варкшопы і афлайн-сустрэча.

Гэтая праграма – частка ініцыятывы DECONFINING, якая падтрымліваецца ЕС і накіравана на развіццё мастацкага і культурнага супрацоўніцтва паміж Афрыкай і Еўропай.
3 модулі:
– 9–10 ліпеня 2025 – анлайн-варкшоп
– 17–18 верасня 2025 – анлайн-варкшоп
– Пачатак лістапада 2025 – афлайн-сустрэча ў Nafasi Art Space, Дар-эс-Салам, Танзанія.

Прапануецца:
– Пакрыццё выдаткаў на дарогу, пражыванне і штодзённыя выдаткі
– Ганарар за напісанне справаздачы аб вопыце ўдзелу
– Магчымасць наладзіць партнёрства і ўзаемадзеянне паміж мастацкімі арганізацыямі Афрыкі і Еўропы.

Ддл: 21 сакавіка.
Даведацца больш

***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram:
@sekktor+@sekktor_chat.
Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.