Сёння наша #станцыяІнстытутКультуры знаходзіцца ў Варшаве і, больш за тое, ахоплівае адразу больш з…

Сёння наша #станцыяІнстытутКультуры знаходзіцца ў Варшаве і, больш за тое, ахоплівае адразу больш за 100 кропак на мапе гэтага і некаторых іншых гарадоў у #Польшча. Мы кажам пра MAL – Miejsca Aktywności lokalnej, альбо т. зв. Прасторы лакальнай актыўнасці. Яны могуць быць цікавыя для культдзейнасці тым беларускім творцам, якія аселі ў польскай сталіцы ці, напрыклад, Любліне. Альбо… вы маглі не ведаць, што да гэтага тыпу ўстановаў (з пункту гледжання гарадской культпалітыкі) адносіцца пэўная з вашых партнёрскіх пляцовак 🙂

MAL’і – гэта даволі розныя тыпы месцаў, якія напоўніцу рэалізуюць ідэю адкрытасці для мясцовай супольнасці. Яны дапамагаюць жыхарам рэалізаваць свае ідэі, займацца старымі і новымі хобі, наладжваць добрасуседскія стасункі і проста цікава бавіць вольны час у бліжэйшым да дому асяроддзі. MAL’і вельмі зацікаўленыя ў тым, каб удзельнічаць у міжпакаленневай, міжкультурнай і інклюзіўнай дзейнасці.

Для тых, хто працуе ў культуры, творчасці і актывізме, асабліва экалагічным, MAL’і могуць стаць пляцоўкамі, а таксама добрымі кропкамі ўваходу ў больш шырокую сетку ўстановаў культуры. Дэталі гартайце ў картках!

А можа, вы маеце досвед супрацы з канкрэтным MAL’ем? Падзяліцеся ім у каментарах да паста альбо @sekktor_chat!

Знайсці бліжэйшы MAL у Варшаве.
Скантактавацца з імі можна праз кантакты на іх старонках альбо на гарадскім шэрынг-партале Spółdzielnia.

***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram:
@sekktor+@sekktor_chat.
Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.