Дзве рэзідэнцыі для прафесіяналаў/-к у сферы танца і куратараў/-к! 1⃣ Tanzhaus Zürich 2026 —…

Дзве рэзідэнцыі для прафесіяналаў/-к у сферы танца і куратараў/-к!

1⃣ Tanzhaus Zürich 2026 — танцавальная рэзідэнцыя у #Швейцарыя

Для каго: харэографы і танцавальныя артысты, якія працуюць у сучаснай харэаграфіі і даследуюць новыя формы танца.
Калі: студзень – ліпень 2026 (12-дзённыя рэзідэнцыі).

Прапануецца:
– Кампенсацыя праезду па Еўропе (да 260 EUR) і пражыванне
– Выплаты 55 EUR у дзень
– Магчымасць паказу work-in-progress з тэхнічнай падтрымкай.

Ддл: 15 сакавіка.
Даведацца больш


2⃣ Helsinki International Curatorial Programme 2025 — рэзідэнцыя для куратараў/-к у #Фінляндыя

Для каго: прафесійныя #куратары/-кі з досведам працы (ад 2-3 гадоў), зацікаўленыя ў супрацоўніцтве з фінскімі маста(-ч)камі і інстытуцыямі.
Калі: 19 жніўня – 19 верасня 2025 | 23 верасня – 24 кастрычніка 2025 (4 тыдні).

Прапануецца:
– Пражыванне і прастора для працы
– Грант 1200 EUR + пакрыццё выдаткаў на падарожжа
– Індывідуальная падтрымка і нетворкінг ад HIAP і Frame
– Даследчая свабода: магчымасць планавання праектаў (выставы, публікацыі, публічныя падзеі) у супрацоўніцтве з фінскімі партнёрамі.

Ддл: 16 сакавіка.
Даведацца больш

***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram:
@sekktor+@sekktor_chat.
Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.