Вольны Беларускі Ўніверсітэт запускае кансультацыйны цэнтр для беларускіх навукоўцаў, якія жадаюць …

Вольны Беларускі Ўніверсітэт запускае кансультацыйны цэнтр для беларускіх навукоўцаў, якія жадаюць працягнуць сваю кар’еру ў Польшчы або іншых еўрапейскіх краінах

Для каго: #даследчыкі/-цы, выкладчыкі/-цы.
Калі: ад зараз да 10 снежня.

Прапануецца:
– Кансультацыі і суправаджэнне для атрымання польскіх навуковых ступеняў (доктар, габілітацыя)
– Пошук фінансавання для абароны дысертацый
– Працаўладкаванне ў польскіх універсітэтах і навуковых установах
– Магчымасць абароны дысертацыі на беларускай мове
– Індывідуальнае ментарства і падтрымка на ўсіх этапах.

Каардынатар: Мікола Іваноў — польскі навуковец з Уроцлава, гісторык, аўтар дзясяткаў навуковых кніг.
Даведацца больш.

***
І карыстаемся момантам, каб нагадаць пра тры бягучыя магчымасці для навукоўцаў:

1. Стыпендыя ўрада Польшчы для маладых навукоўцаў. Ддл: 1 сакавіка.

2. Lane Kirkland Scholarship Program 2025-2026 — стыпендыя і адукацыя ў Польшчы. Ддл: 1 сакавіка.

3. EU4Belarus – SALT III (Support for Advanced Learning and Training) — грант на акадэмічныя даследчыя праекты. Ддл: 17 сакавіка.

***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram:
@sekktor+@sekktor_chat.
Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.

#даследаванні #адукацыя