Два гранты для інавацыйных і мастацкіх праектаў1⃣ EIT Culture & Creativity Innovation Ca…

Два гранты для інавацыйных і мастацкіх праектаў

1⃣ EIT Culture & Creativity Innovation Call 2025 — #грант на інавацыйныя праекты ў сферы культуры і крэатыўных індустрый

Для каго: малое прадпрымальніцтва і крэатыўныя ініцыятывы (у першую чаргу) з фокусам на сферах #мода, #архітэктура, культурная #спадчына, #аўдыёвізуальныя_мастацтвы, гульнявая індустрыя.

Падтрымка хуткіх (6 месяцаў) і вынікова-арыентаваных праектаў, якія спрыяюць глабалізацыі, лічбавай трансфармацыі, устойліваму развіццю і выкарыстанню новых тэхналогій (у тым ліку AI).

Прапануецца:
– Індывідуальныя заяўнікі (Segment 1) – да 59 500 EUR
– Кансорцыумы (Segment 2) – да 120 000 EUR.

Ддл:
– 11 сакавіка — для індывідуальных заяўнікаў
– 11 красавіка — для кансорцыумаў.
Даведацца больш


2⃣ Kemmler Foundation Investigation Grant 2025 — грант для мастацкіх і даследчых праектаў

Для каго: #мастакі/-чкі, #пісьменнікі/-цы, #куратары/-кі, #даследчыкі/-цы і іншыя #творцы, якія рэалізуюць культурныя і #міждысцыплінарныя_праекты.

Ідэальна, калі праекты (выставы, перформансы, чытанні, канферэнцыі, прэзентацыі і інш.) ужо выйшлі за рамкі пачатковага этапу планавання. А даследчыя праекты павінны быць непасрэдна звязаны з запланаванай публікацыяй або публічнай прэзентацыяй.

Прапануецца:
– 1 500 EUR
– Магчымасць пакрыцця ганарараў і транспартных выдаткаў.

Ддл: 27 лютага.
Даведацца больш

***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram:
@sekktor+@sekktor_chat.
Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.