Les Jardins d’Étretat Residency 2025 — #рэзідэнцыя ў #Францыя Для каго: #мастакі/-чкі, якія ствараю…

Les Jardins d’Étretat Residency 2025 — #рэзідэнцыя ў #Францыя

Для каго: #мастакі/-чкі, якія ствараюць site-specific арт-аб’екты.
Калі: да 15 дзён (інсталяцыя да 10 чэрвеня 2025).
Дзе: Les Jardins d’Étretat, Нармандыя, Францыя.

Фармат:
– Мастакі/-чкі ствараюць і ўсталёўваюць на месцы спецыяльна распрацаваны арт-аб’ект, які будзе заставацца ў Jardins d’Étretat да 2027 года
– Праца павінна ўзаемадзейнічаць з прыродным і ландшафтным асяроддзем садоў, улічваць зменлівыя ўмовы надвор’я і асаблівасці адкрытай прасторы
– Вытворчасць працы адбываецца ў студыі мастака/-чкі, а Jardins d’Étretat можа аказаць падтрымку ў пошуку лакальных партнёраў для фінальнай інсталяцыі.

Прапануецца:
– Бюджэт на рэалізацыю 10 000 EUR
– Аплата двух паездак у Jardins d’Étretat (у межах ЕС)
– PR- і арганізацыйная падтрымка.

Ддл: 14 лютага.
Даведацца больш

***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram: @sekktor + @sekktor_chat
Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook
Падтрымаць

Фота: Héritage Érodé Project, Jardins d’Étretat Art Residency 2023

#мастацтва