Для каго: #навукоўцы і #даследчыкі/-цы да 35 гадоў.
Калі: верасень 2025 – чэрвень 2026.
Дзе: установы вышэйшай адукацыі Польшчы.
Навукова-даследчы цэнтр Усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэта запрашае маладых навукоўцаў на XXIII выданне стыпендыяльнай праграмы, накіраваную на падтрымку і развіццё даследаванняў.
Прапануецца:
– Навучанне і навуковая стажыроўка
– Навуковае кіраўніцтва і падтрымка падчас даследаванняў
– Інтэнсіўны курс польскай мовы
– Штомесячная стыпендыя 1800 PLN (для пражывання, харчавання і страхоўкі).
Патрабаванні:
– Ступень бакалаўра ці магістра (у першую чаргу ў гуманітарных навуках: гісторыя, міжнародныя адносіны, паліталогія, журналістыка, сацыялогія, этналогія, культурныя даследаванні, сацыяльная псіхалогія, адміністрацыя і менеджмент, права і інш.)
– Валоданне польскай мовай (узровень для разумення лекцый).
#даследванні #навука