«Трэнды сучаснай літаратуры: чаму беларускай кнізе складана прабіцца на заходні рынак» – афлайн- и а…

«Трэнды сучаснай літаратуры: чаму беларускай кнізе складана прабіцца на заходні рынак» – афлайн- и анлайн-#лекцыя ад Culture Makes у #Вільнюс, #Літва

Для каго: #аўтары, #літаратары, #кульдзеячы, #творцы, #даследчыкі і інш.
Калі: 29 траўня ў 18.00 (па Варшаве).

Запрашаюць на лекцыю пра ўплыў сусветных тэндэнцый на развіццё беларускага літаратурнага асяроддзя і як гэта можа адлюстравацца на якасці і разнастайнасці нашай творчасці. На лекцыі будзе прааналізаваны спіс топ-100 па версіі New York Times Books. Разам з лектарам можна будзе разабрацца, якія перашкоды стаяць перад кожнай нацыяй на шляху да заходняга рынку і чаму кнігі з Беларусі не ўпісваюцца ў мэйнстрымнасць сучаснай літаратуры.

Лектар – Ціхан Чарнякевіч. Літаратурны крытык, перакладчык, рэдактар сайта Bellit.info, каардынатар Школы маладога пісьменніка. Аўтар нарыса «Вандроўнік: кніга пра паэта Уладзіміра Някляева» (2016).

Працоўная мова – беларуская.

Зарэгістравацца.

#адукацыя #літаратура #кнігавыданне #самвыдат #даследванні