АЛЬБО самі такія імпрэзы арганізуюць
• Далучайцеся да анлайн-інтэрв’ю — з рэгістрацыяй у 2 клікі і да 30-40 хв. у зручным вам час. Мы задамо некалькі пытанняў пра тое, як вы арыентуецеся ў магчымасцях і публічных мерапрыемствах (падзеях) з беларускай культурніцкай прасторы, і ў якіх выпадках гэтай інфармацыі вам бракуе.
• Таксама нам будуць вельмі карысныя вашыя хуткія адказы ў гэтай кароткай анкеце (4-5 хв.) з 0 асабістых дадзеных.
• Запрашаем вас прайсці анлайн-інтэрв’ю (60-80 хв). Паразмаўляем аб практычных кроках, якія вы праходзіце, арганізуючы івэнт, каб зразумець, чым sekktor можа быць карысны вам і вашым калегам па прафесіі ў паскарэнні пошуку каманды, аўдыторыі, а можа, і падрадчыкаў.
Тэматычна мы факусуемся на беларускай афішы, але добрыя практыкі з лакальных замежных могуць гучаць у размове.