Маргарыта Ворыхава: «Мая задача – абараняць правы і ствараць магчымасці для беларускай моладзі, дзе б яна ні знаходзілася – унутры краіны або ў выгнанні»
Дарадца па моладзевай палітыцы і студэнцтву Маргарыта Ворыхава стварыла платформу «Гэта моладзь». Яна працуе дзеля таго, каб праблемы, ідэі і думкі моладзі былі пачутыя і падтрыманыя на самым высокім узроўні.
«Гэта моладзь» мае пяць ключавых напрамкаў:
Абарона правоў моладзі Беларусі; Доступ да якаснай адукацыі і развіцця навыкаў; Заахвочванне моладзевага ўдзелу ў дэмакратычных працэсах, каб нашыя галасы былі пачутыя на кожным узроўні; Адвакацыя моладзевых інтарэсаў на міжнародным узроўні, каб свет ведаў пра нашыя патрэбы і барацьбу; Падтрымка для тых, хто быў закрануты палітычнымі рэпрэсіямі.