Запрашаюць зрабіць міждысцыплінарныя праекты ў тандэмах у Лабараторыі тэатра ўстойлівага развіцця. Тэматычна цікавяць праблемы XXI стагоддзя: змена клімату, выміранне відаў, рост правага экстрэмізму, сацыяльная інтэграцыя, харчовая і энергетычная бяспека.
Арганізатары прапануюць: – грант 4000 EUR – куратарскую падтрымку – прэзентацыю ў Deutsches Schauspielhaus Hamburg.