Künstlerhaus Meinersen – #стыпендыя-#рэзідэнцыя ў #Германія Для каго: #творцы розных дысцыплін.Калі…

Künstlerhaus Meinersen – #стыпендыя#рэзідэнцыя ў #Германія

Для каго: #творцы розных дысцыплін.
Калі: 12 месяцаў з кастрычніка 2024.

Запрашаюць у Дом мастакоў Meinersen папрацаваць на тэму «сімуляцыя». Праект павінен быць звязаны з уласнай працай рэзідэнта і ўцягваць мясцовае насельніцтва (перформанс, публічныя мерапрыемствы, праекты са школамі, навучальныя курсы і г. д.). Удзельнік абавязаны прыдумаць і рэалізаваць як мінімум адзін праект ў галіне сучаснага мастацтва. Напрыканцы рэзідэнцыі запланавана выстава.

Арганізатары прапануюць:
– пражыванне
– студыю
– стыпендыю 800 EUR / месяц
– сродкі на праекты з мясцовай аўдыторыяй (па запыце).

Ддл: 5 жніўня.
Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #візуальныя_мастацтвы