Заява Народных амбасадаў Беларусі аб змене ў складзе Аб’яднанага Пераходнага КабінетаНародныя амбаса…

Заява Народных амбасадаў Беларусі аб змене ў складзе Аб’яднанага Пераходнага Кабінета

Народныя амбасады Беларусі з павагай і ўвагай ставяцца да рашэння Валера Кавалеўскага скласці з сябе абавязкі намесніка кіраўніцы і прадстаўніка па замежных справах Аб’яднанага Пераходнага Кабінета.

Валер Кавалеўскі зрабіў значны ўнёсак у дыпламатычную дзейнасць і ўмацаванне міжнароднага становішча дэмакратычнай Беларусі, што высока ацэнена Народнымі амбасадамі. Мы спадзяемся, што супрацоўніцтва працягнецца ў новым фармаце і будзе спрыяць далейшаму дасягненню нашых агульных мэтаў.

Народныя амбасады Беларусі сведчаць пра сваю гатоўнасць да супрацы з новым прадстаўніком па замежных справах у Аб’яднаным Пераходным Кабінеце і выказваюць надзею на такое ж плённае ўзаемадзеянне, якое было дасягнута з Валерам Кавалеўскім.

Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас