«Лідары будучыні» – анлайн-#курс па кіраванні арганізацыямі грамадзянскай супольнасці ад ВБЎДля каг…

«Лідары будучыні» – анлайн-#курс па кіраванні арганізацыямі грамадзянскай супольнасці ад ВБЎ

Для каго: беларускія #актывісты і прадстаўнікі #НДА (пажаданы стаж дзейнасці ў арганізацыі не менш за 3 гады).
Калі: 16 кастрычніка – 7 снежня па серадах і суботах.

Курс мае на мэце павышэнне кваліфікацыі і падрыхтоўку прафесійных кіруючых кадраў для беларускіх арганізацыяў грамадзянскай супольнасці. Па сканчэнні курса вы будзеце ўпэўнена арыентавацца ў пытаннях палітычных сістэмаў і асаблівасцяў дэмакратыі, а таксама дакладна ведаць магчымасці інтэграцыі ў нацыянальныя і міжнародныя працэсы, звязаныя з развіццём грамадзянскай супольнасці. Заняткі будуць праводзіць вядомыя эксперты і трэнеры грамадзянскай адукацыі, а таксама выкладчыкі еўрапейскіх універсітэтаў.

Асобы, што паспяхова скончаць навучанне, атрымаюць сертыфікат Уроцлаўскага ўніверсітэту і ВБЎ.

Мова выкладання: беларуская, руская.

Ддл: 29 верасня.
Падрабязней.

#актывізм #грамадскія_праекты #адукацыя