Дарагія сёстры ды браты! Сёння святкуецца памяць свяціцеля Кірыла Тураўскага – беларускага Златавуста. Ён першы багаслоў і філосаф ў гісторыі Беларусі, выдатны прапаведнік і з’зяючы святасцю праведнік.
Да увагі шаноўнага спадарства урывак вершаванага перакладу слова свяціцеля Кірыла ад Алеся Разанава:
“ Сёння, красуючы, сонца увышыню ўсходзіць І, радуючыся, зямлю сагравае,—усходзіць нам гэтак з труны сонца святое — Хрыстос i ўсіх, што ў яго вераць, ратуе.
Сышоўшы з вышэйшага месца, сёння свяцілу вялікшаму аддае месяц ушану, —гэтак з суботаю разам сыходзіць з вышэйшага месца Стары Закон i Закону Хрыстову ужо аддаюць ушану прарокі”.