5 студзеня 1104 года, паводле адной з навуковых гіпотэз, нарадзілася будучая полацкая ігумення і св…

«Што ж зрабілі нашы роды, якія былі да нас? Жаніліся і выходзілі замуж, і княжылі, але не вечна жылі; жыццё іх праплыло, і загінула іхняя слава, быццам прах, горай за павуцінне. Затое жанчыны, што жылі раней і, узяўшы мужчынскую моц, пайшлі следам за сваім Жаніхом, і целы свае аддалі на мукі, і паклалі галовы пад меч, а іншыя хоць і не схілілі шыі свае пад жалеза, але мячом духоўным адсеклі цялесныя асалоды, аддаўшы целы пасту, чуйнаванню, і малітоўнаму кленчанню, і зямному ляжанню — тых памятаюць на зямлі, іх імёны напісаны на нябёсах, дзе яны з анёламі Бога ўсхваляюць».
Жыціе Еўфрасінні Полацкай
У 1167 годзе Еўфрасіння здзейсніла паломніцтва па святых мясцінах Іерусаліма, дзе памерла і была пахаваная ў манастыры святога Феадосія. Мошчы святой, з выняткам сімвалічнай часткі, вярнуліся ў Полацк і былі перанесены ў Спаса-Ефрасіннеўскі манастыр у 1910 годзе.
У cэpцы чapнiцы пaлae aгoнь.
Пaдзei тыx дзён пa пapaдкy
збipae нa cлaвy нapoдa cвaйгo
i лeтaпic пiшa нaшчaдкaм.
У кeллi мaлeнькaй, y цixiм Cяльцы,
нe мapыць пpa yзнaгapoдy.
He тoлькi цapквe яe вeлiч дyшы
– жывoмy нapoдy i poдy.
Aдчyлa: нapoд нe yчopa пaўcтaў.
He зaўтpa кaнeц нaм пpыcyдзяць.
З мiнyўшчыны cлaўнaй пaдзeяў i cпpaў
мы ёcць.
Mы былi.
Mы бyдзeм!
Дакладны час нараджэння ігуменні крыніцы не паведамляюць. Даследчыкі называюць даволі шырокі перыяд — паміж 1100 і 1120 гадамі. Літаратуразнавец Аляксей Мельнікаў прапанаваў як магчымую дату 5 студзеня 1104 года; сёння яна лічыцца найбольш імавернай.