Надыйшло свята Гасподняга Хрышчэння – святое Богаяўленне!
Панядзелак 5.01 сачэльнік Вадохрышча. Дзень строгага посту.
У панядзелак 5.01. вечарам а 18.30 служым Літургію і здзяйсняем Першае асвячэнне вады.
У аўторак 6.01. – дзень свята Гасподняга Хрэшчэння.
Святая Літургія пачнецца а 10.30. Пасля Літургіі – асвячэнне вады.
На працягу аўторка наша капліца будзе адкрытая да 20.00. Кожны, хто пажадае, можа набраць для сябе асвячонай хрэшчэнскай вады.
Запрашаем на набажэнствы!