“Хадзем за Мной!” – кажа Хрыстос сваім вучням-апосталам. “Хадзем за Мной!” – кажа Гасподзь Ііусус ко…

“Хадзем за Мной!” – кажа Хрыстос сваім вучням-апосталам.
“Хадзем за Мной!” – кажа Гасподзь Ііусус кожнаму з нас. Пакліканне нашага жыцця – быць з Ім!

Запрашаем на сустрэчу з Хрыстом у Святой Літургіі, якая адбудзецца заўтра ў Нядзелю 22.06. а 10.30 у нашай беларускай царкве (Bokšto g.4).

Евангельскае чытанне пра пакліканне вучняў (Мф. 4, 18-23).

Сёння ў суботу 21.06 а 18.00 – Вячэрня на ўшанавання Хрыстовага ўваскрасення.