Гляджу на сваю стужку у fb. Адзін за адным посты – рэакцыі на трагедыі ва Украіне, у Беларусі. Хтосьці скажа “заела пласцінку”, “крызіс жанру”, “няма больш пра што пісаць”… А справа ў тым, што не хачу прывыкаць да гэтых трагедый, не хачу прывыкаць адносіцца да смерцяў людзей, да здзекаў гад імі, як да звычайнасці і штодзённасці.
Так, маё звычайнае жыццё праходзіць на фоне гэтых трагедый і ад гэтага я нікуды не магу і не хачу падзецца.
Мне страшна ад таго, як людзі прывучаюць сябе не заўважаць бяды, як жывуць сваім звычайным жыццём, нібыта нічога і не адбываецца: ні смерцяў цывільных пасля чарговых расійскіх удараў, ні катаванняў і смерцяў палітзняволеных у беларускіх турмах.
З глыбіні душы адчую, што нястомна і пастаянна ТРЭБА пра гэта гаварыць, трэба рабіць ўсё магчымае і немагчымае, каб пакласці гэтаму беззаконню канец.
Сёньня Дзень салідарнасці з палітвязнямі. І сёння мы даведаліся пра чарговую смерць беларуса ў турме Валянціна Штэрмера. Чалавека пасля інсульта, ледзь жывога кідалі у ШІЗА. Без аніякай літасці дабівалі.
Гэта тыя рэаліі з якімі сутыкаюцца ўсе палітзняволеныя ў Беларусі. І гэта тое, чаму ім патрэбная наша салідарнасць, увага, падтрымка і памяць.
Сёньня увечары а 18:00 гадзіне ў нашай беларускай царкве ў Вільні адбудзецца малітва за ўсіх нашых палітзняволеных, за ўсіх, хто зараз пад страхам, несправядлівым судом, пад здзекамі, катаваннямі і пакутамі. З’яднаем энергію нашых сэрцаў у малітве за гашых братоў і сясцёр!
святар Георгій Рой