Яго паходжанне ў хрысціянскай Царкве ад іудэахрысціянскіх грамад яшчэ апостальскага часу. І гістарычна яно звязана са святам габрэйскіх “Кучак” (габр. Суккот, слав. Кущей). Але перасэнсавана ў хрысціянскім ключы. Якім чынам?
Евангеліст Ян у сваім евангеллі апісвае, як Хрыстос прыйшоў у Ерусалім на свята Кучак. І ў апошні дзень свята Ён эмацыйна звярнуўся да людзей:
Ян 7:37: “У апошні ж вялікі дзень сьвята стаяў Ісус і ўсклікнуў, кажучы: хто прагне, ідзі да Мяне і пі; хто веруе ў Мяне, у таго, як сказана ў Пісаньні, “з чэрава пацякуць рэкі вады жывое. Гэта сказаў Ён пра Духа, Якога меліся прыняць тыя, што верылі ў Яго”.
Вось менавіта ў гэтай падзеі і ў гэтых словах уся сутнасць свята – мы праходзім да актыўнай падрыхтоўкі да прыняцця Духа Святога у свяце Пяцідзесятніцы.
Ён – Дух святы важны для нашай істоты як вада. Мы пакліканы напоўніцца ім і АБНАЎЛЯЦЬ З ГОДА Ў ГОД СВАЮ АСАБІСТУЮ ПЯЦІДЗЕСЯТНІЦУ.
Вада становіцца сімвалам і знакам прысутнасці Духа Святога у нашым жыцці. Таму ў свяце Паловы Пяцідзесятніцы асвячаецца вада, што мы і зробім пасля Літургіі.
Служба пачнецца а 18:00.