У БЕЛАРУСКАЙ ПАРАФІІ ДАБРАВЕШЧАННЯ ДЗЕВЫ МАРЫІ
2.04 Серада
18:00 – Марыіна стаянне. Чытанне Вялікага пакаяннага канона прп. Андрэя Крыцкага
4.04 Пятніца
18:00 – Служба Пахвалы Багародзіцы. Субота Акафіста. Чытанне акафіста Найсвяцейшай Дзевы Марыі
5.04 Субота
18:00 – Вячэрня. Споведзі
6.04 Нядзеля
Памяць прападобнай Марыі Ягіпецкай. Свяціцеля Мяфодзія Мараўскага, прасвяціцеля славян
9:00 – Літургія (украінская мова)
10:30 – Літургія (беларуская мова)
Паніхіда да гадавіны смерці (7.04) Ларысы Антонаўны Геніюш
9.04 Серада
18:00 – Літургія Ранейасвячоных Дароў
12.04 Лазарава субота
10:00 – Літургія ўспаміну ўваскрашэння праведнага Лазара
18:00 – Вячэрня з ліціёй. Асвячэнне хлеба, віна і алею. Споведзі
13.04 Вербная нядзеля
Уваход Гасподні у Іерусалім
8:45 – Літургія (украінская мова). Асвячэнне вербаў
10:30 – Літургія (беларуская мова). Асвячэнне вербаў
16.04 Вялікая Серада
18:00 – Сабораванне
17.04 Вялікі Чацвер
18:00 – Літургія ўспаміну Тайнай Вячэры. Чытанне 12-ці Евангелляў пакут Хрыстовых
18.04 Вялікая Пятніца
18:00 – Чын вынаса Плашчаніцы Хрыста. Набажэнства пахавання Плашчаніцы
19.04 Вялікая Субота
10:00 – Літургія Вялікай Суботы
11:30 – 21:00 – Дабраславенне вялікодных страваў
20.04 ВЯЛІКДЗЕНЬ – ПАСХА ХРЫСТОВА
00:00 – Вялікодная літургія (VOKEIČIŲ G.20 – Лютэранская кірха)
10:30 – Вялікодная абедніца (Bokšto g.4) (беларуская мова)
8:00 – Вялікодная літургія (Lukiškių skg. 6) (украінская мова)
21.04 Светлы панядзелак
Трох віленскіх пакутнікаў Антонія Яна і Еўстафія (перанос з 14.04)
10:30 – Вялікодная Літургія. Сябрына
23.04 Светлая серада
Памяць Вялікамучаніка Георгія Пераможцы.
18:00 – Вялікодная Літургія. Сябрына
26.04 Светлая субота
10:00 – Вялікодная літургія. Раздзяленне АРТАСА.
18:00 – Вячэрня. Споведзі
27.04 Фаміна нядзеля. Антыпасха
Свяціцеля Кірылы Тураўскага (перанос з 28.04)
8:45 – Літургія (украінская мова)
10:30 – Літургія (беларуская мова)
29.04 – Аўторак. Радаўніца
18:00 – Заўпакойная пасхальная Літургія. Акрапленне беларускіх магілак на Еўфрасіннеўскіх могілках
—————-
Дарагія нашы парафіяне!
З гэтага месяца (з дабраславення айца Іусціна) у наш расклад дадаліся таксама і ўкраінскія службы. Каб змясціць дзве літургіі ў адзін дзень (і пры гэтым, каб нікому не даводзілася ўставаць у выходны дзень а 7-й раніцы), мы прынялі рашэнне перанесці беларускую службу на паўгадзіны пазней. Але гэтае пытанне адкрытае для абмеркавання. Калі ўсім будзе вельмі нязручна, мы падумаем, як яшчэ можна будзе арганізаваць расклад.
Абдымаем усіх і чакаем у царкве!