Аўт. крас 1st, 2025
*

30.03 – чацвёртая Нядзеля Вялікага Посту. Успамін прападобнага Яна Лесвічніка.

У нашай царкве адбудуцца Святыя Літургіі і будуць ГОСЦІ.

9.00 – Літургія на украінскай мове.
10.20 – Літургія на беларускай, французскай, грэцкай, румынскай і арабскай мовах.

Украінскую літургію ўзначаліць айцец Андрэй Дудчанка з Кіева. На позняй Літургіі будзе служыць а. Міхаіл Эвельсон, а. Канстанцін з Румыніі і будуць госці з Антыяхійскай, Грэцкай і Румынскай цэркваў.

Чытаем Евангелле пра ацаленне апантанага хлопчыка і ушаноўваем памяць прападобнага Яна Лесвічніка.

Не забывайцеся пра пераход на летні час.