Нядзеля пакланення Крыжу! Першы энтузіям посту у нас, бадай, прайшоў. Але ўзіраючыся на Крыж Іісуса …

Нядзеля пакланення Крыжу!

Першы энтузіям посту у нас, бадай, прайшоў. Але ўзіраючыся на Крыж Іісуса мы можам духоўна ўмацавацца і ўзбадзёрыцца, каб выканаць тыя духоныя задачы, якія мы сабе паставілі на час Вялікага Посту.

Нядзельная Літургія ў нашай царкве пачнецца а 10-й гадзіне. Сёння у суботу Вячэрня а 17-й гадзіне і для жадаючых Споведзь.

Ахіні нас, Госпадзе, сілаю пачэснага і жыватворчага Крыжа Твайго!