Сёння Літва адзначае Дзень абаронцаў свабоды, узгадваючы падзеі студзеня 1991 года, калі савецкія акупацыйныя войскі паспрабавалі пазбавіць Літву яе законнай незалежнасці. Дзякуючы мужнасці і стойкасці гэтых людзей Літва адстаяла сваю свабоду! Дзякуючы іх подзьвігу і мы – беларусы, якія з-за дыктатуры вымушана пакінулі сваю краіну, сёння маем магчымасць атрымаць абарону ад ціску і пераследу. Запрашаю сёння на малітву памяці пра загінулых у тыя дні у нашую царкву па адрасу Bokšto, 4. Паніхіда прачнецца а 17й гадзіне. Пасля паніхіды адбудзецца вячэрня. Вечная памяць героям літоўскай свабоды!
БЕЛАРУСКІЯ НАВІНЫ